Выхаванцы аздараўленчага летніка “Весяльчак”, які працуе ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе”, наведалі гісторыка-краязнаўчы музей горада Дзятлава і славутыя мясціны райцэнтра ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”.
У час экскурсіі дзеці даведаліся шмат новага аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі горада і раёна, аб героях Дзятлаўшчыны, убачылі ваенную форму таго часу, зброю, прадметы быту савецкіх салдат, фотаздымкі, дакументы і інш. Яшчэ больш ведаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны выхаванцы атрымаюць 22 чэрвеня, калі ў летніку будзе праходзіць дзень “Ніхто не забыты, нішто не забыта”.
Цікавым і пазнавальным для дзяцей стала знаёмства з прадметамі побыту дзятлаўчан і жыхароў раёна перыяду ХІХ –ХХ стагоддзяў і з карцінамі вядомых і местачковых мастакоў, у якіх адлюстраваны горад Дзятлава і вёскі раёна, а таксама выстава экспанатаў, прысвечаная жыццю людзей у перыяд існавання СССР.
Ала ЛАЗОВІК ,
дырэктар летніка
Таццяна ЛАЗОВІК,
старшы выхавальнік летніка “Весяльчак” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы”