У аздараўленчым летніку “Весяльчак” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшоў “Дзень Нептуна”.
Перад выхаванцамі выступіла валеолаг Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Юрэня, якая расказала дзецям правілы бяспечных паводзінаў на вадаёмах, у лесе, пры ўкусах насякомых, асабістай гігіены, прафілактыкі каранавірусу. Да мерапрыемства выхаванцы падрыхтавалі газету пра падводнае царства Нептуна, танец і песні. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах: разгадвалі рэбусы, шукалі лішні прадмет, адгадвалі загадкі, выяўлялі самага лоўкага ўдзельніка. Падводнае царства Нептуна напоўнілася вясёлым смехам і радасцю дзяцей.
Ала ЛАЗОВІК
дырэктар летніка
Таццяна ЛАЗОВІК,
старшы выхавальнік летніка “Весяльчак” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы