У рамках тыдня моладзі “Час выбраў нас” у чацвер, 24 чэрвеня, ладзіўся “Дзень дабра”.
У дабрачынную акцыю, прымеркаваную да гэтага дня, уключыліся актывісты грамадскіх арганізацый раёна.
З падарункамі – спартыўным інвентаром для выхаванцаў прытулка – у сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава наведаліся намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вольга Рагачова і супрацоўніца раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталля Маркава.
Са словамі ўдзячнасці за добрую справу і карысныя рэчы іх сустракала дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ала Жэгалік. Яна расказала, што ўсе выхаванцы прытулка цяпер знаходзяцца на аздараўленні ў летніках, але, калі вернуцца, будуць вельмі рады новаму спартыўнаму інвентару, які дазволіць ладзіць гульні на свежым паветры.
На развітанне Ала Аркадзьеўна пажадала, каб дабро абавязкова прыйшло да дзятлаўчан у кожны дом.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga