Лічыцца, што спонсарамі могуць быць толькі вельмі багатыя людзі і арганізацыі, але гэта не так: кожны чалавек пры жаданні можа падарыць радасць другому.
Свой невялікі пасільны ўклад у гэту справу зрабілі навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы.
24 чэрвеня члены валанцёрскага атрада “Добрыя сэрцы” прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “День дабра” ў межах тыдня моладзі “Час выбраў нас”.
Яны завіталі да выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава з падарункамі.
Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga