У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава працуе аздараўленчы летнік “Усмешка”.
Тут дзеці не толькі гуляюць, але і пазнаюць сваю родную зямлю. З гэтай мэтай быў праведзены конкурс сярод атрадаў на самую крэатыўную мадэль “Сімвалаў беларускай зямлі”. Дзеці павінны былі выкласці яе на зямлі, выкарыстоўваючы толькі прыродны матэрыял: кветкі, лісточкі, галінкі,камяні і інш. У выніку на школьным двары з’явіліся сімвалічныя буслы, васількі, дзявочыя вянкі і інш. Кожны атрад праявіў свае творчыя здольнасці і індывідуальнасць. Але самымі знаходлівымі аказаліся выхаванцы атрада “Рамонкі”. Іх бусел нібы спусціўся на зямлю. Атрад “Люцікі” “высадзіў” на тэрыторыі школы сапраўднае васільковае поле.
А. П. МАКАРЧУК,
старшы выхавальнік летніка “Усмешка” школы № 1 горада Дзятлава