Злёт юных ратаўнікоў

Галоўнае Здарэнні і бяспека

На стадыёне “Колас” адбыўся раённы палявы злёт юных ратаўнікоў-пажарных “Ратаўнік-2021”.
Удзел у палявым злёце прынялі навучэнцы гімназіі № 1, сярэдняй школы № 1, сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, Новаяльнянскай і Казлоўшчынскай сярэдніх школ.

У час спаборніцтваў юныя ратаўнікі прадэманстравалі навыкі страявой падрыхтоўкі і аказання першай дапамогі, выступілі з творчымі нумарамі і прынялі ўдзел у спартландыі. Найбольш відовішчным стаў конкурс “Баявое разгортванне”, у якім школьнікі атрымалі магчымасць адчуць сябе сапраўднымі пажарнымі, прымерыць “баёўку” ‒ вопратку ратаўніка, і разгарнуць рабочую лінію для тушэння ўмоўнага пажару.

Пераможцы вызначыліся наступным чынам: 1 месца заняла сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава, 2 месца ‒ сярэдняя школа № 3, 3 месца ‒ гімназія № 1 а. На 4 месцы апынулася Казлоўшчынская сярэдняя школа, а на 5 месцы ‒ Новаяльнянская сярэдняя школа. “Залатыя” прызёры прымуць удзел у абласным этапе палявога злёту юных ратаўнікоў-пажарных.

Арганізатарамі мерапрыемства сталі Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, адзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства, раённы камітэт ГА “БРСМ” і раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа.

Марыя ПАПОВА