Якім нам запомніцца Першамай у Дзятлаве? (+відэа)

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Удзельнікі свята падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Юлія Ступчык, навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава:

– Настрой выдатны, бо сёння не проста паўдзельнічала ў Свяце працы, але і атрымала Падзяку з грашовай узнагародай за выніковы ўдзел у сёмай абласной канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў “Крыштальная альфа” па прадмеце “Гісторыя”. Мяне ў час цырымоніі падтрымлівалі мама Таццяна Пятроўна і настаўнікі трэцяй школы, у тым ліку Аксана Станіславаўна Якаўчык, якая рыхтавала мяне да канферэнцыі. Усім вялікі дзякуй. Свята атрымалася цікавым і падарыла шмат станоўчых эмоцый.

Марына Кякшук, Новаяльнянскі КХП:

– Вельмі ўразіў парад тэхнікі – новаўвядзенне гэтага года. Раней такога ў Дзятлаве я не памятаю. Увогуле, сёлетняе свята выдалася цікавым. Разам з калегамі мы актыўна падтрымлівалі лепшых працаўнікоў раёна, парадаваліся за дасягненні Дзятлаўшчыны і самі атрымалі значны зарад бадзёрасці!

Вікторыя і Алена, сяброўкі:

– Нам усё спадабалася. Цікава было паглядзець на прыгожыя машыны ў час параду тэхнікі і паслухаць на святочнай плошчы песні артыстаў. А яшчэ, удзельнікі свята падарылі нам рознакаляровыя паветраныя шары, а матулі далі грошы на салодкую вату. Мы любім святы.

Алена Якімчык, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”:

– Маладцы арганізатары! Свята цудоўнае, настрой выдатны. Цікавым былі шэсце калоны і ноу-хау гэтага года – парад тэхнікі. Адразу і не падумаеш, што ў арганізацыях нашага раёна столькі розных машын і трактароў. Жадаю дзятлаўчанам пабольш узнагародаў за дастойную працу і добрых, светлых дзён у жыцці.

Ірына СТЫРНІК



Теги: