Работнікі Дварэцкіга і Гезгалаўскага дамоў культуры ўзгадалі традыцыю абыходу двароў на першы дзень Вялікадня, якая яшчэ зусім нядаўна бытавала паўсюдна ў беларускіх вёсках і мястэчках.
У галоўнае хрысціянскае свята года валачобнікі наведалі гаспадароў у Гезгалах і Дварцы. Дзеці разам з дарослымі спявалі традыцыйныя беларускія народныя велікодныя песні, чыталі тэматычныя вершы.
Гаспадары гасцінна сустракалі валачобнікаў, з прыемнасцю ўзгадвалі традыцыйны абрад і стараліся шчодра аддзячыць за творчасць юных і дарослых артыстаў.
Аргкамітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga