Словы падзякі тылавіку фронту

Важнае Грамадства

6 мая напярэдадні 76-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне старшыні дзятлаўскіх раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель і Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк у рамках рэспубліканскай акцыі “Я, мы – памятаем!” наведалі Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, дзе павіншавалі з надыходзячым святам тылавіка фронту Ганну Работа.

У час Вялікай Айчыннай вайны яна, зусім яшчэ юная, была тылавіком, забяспечвала ўсім неабходным фронт. За свае заслугі перад Радзімай узнагароджана медалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”.

Таксама да Ганны Кузьмінічны з цёплымі пажаданнямі і словамі падзякі прыехалі старшыні пярвічных арганізацый ГА “БСЖ” Казлоўшчынскага сельвыканкама Тамара Буяк і Таварыства Чырвонага Крыжа Казлоўшчынскай сярэдняй школы Наталля Саўко.

Госці таксама павіншавалі жанчыну з Вялікай Перамогай, пажадалі ёй моцнага здароўя, бадзёрасці духу і вясновага настрою, уручылі кветкі і падарункі ад ГА “Беларускі саюз жанчын” і Таварыства Чырвонага Крыжа, Дзятлаўскага райвыканкама, сеткі магазінаў “Еўраопт”.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga