Кветкі, салют, парад, аркестр, ваенная тэхніка, музыка…
9 Мая – дзень вясновы, яркі, пераможны. У 21 стагоддзі не кожнае дзіця 5-7 гадоў разумее страх і горыч вайны.
У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава вызначальнай лініяй у фарміраванні ўяўленняў пра Дзень Перамогі з’яўляецца наглядная і мастацкая інфармацыя аб важнасці захавання міру, аб каштоўнасці жыцця, аб дружбе і яднанні, аб перамозе дабра, аб пакланенні ўсім героям і вялікаму подзвігу народа. Гэта ўскладанне кветак да помнікаў герояў, наведванне гарадскога музея, слуханне песень ваенных гадоў, прагляд кароткіх відэафрагментаў хронікі, завучванне і чытанне вершаў.
З гэтай мэтай у фае ўстановы аформлена тэматычная выстава “ Шануем, памятаем, ганарымся!”, дзе прадстаўлены плакаты, паштоўкі, фотаздымкі часоў вайны. Падабраны пазнавальна-наглядны матэрыял на тэмы: “Ордэны і медалі”, “Ваенная тэхніка”, “Гарады-героі”, “Мінск – горад- герой”. Дзеці старшых груп упрыгожылі выставу букетамі кветак, зробленымі сваімі рукамі. Сімвал выставы – голуб міру.
Таццяна ЗЕНАВА,
выхавацель дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава