У рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” сумесна з інспектарамі Дзятлаўскага РАНС Мартай Мілаш і Сяргеем Цвірко ў Гезгалаўскім яслях-садзе прайшоў конкурс “Мама, тата, мы – у бяспецы моцныя”.
Мерапрыемства прайшло ў форме спаборніцтва дзвюх каманд бацькоў і дзяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту. “Зорачкі” і “Іскрынкі” змагаліся за перамогу ў конкурсах: “Вызаў ратаўнікоў”, “Эвакуацыя”, “Сябра я ў бядзе не кіну”, “Бяспечны дом”, “Правілы ведаю – заўсёды выконваю”, у якіх удзельнікам неабходна было паказаць веданне правілаў пажарнай бяспекі.
Мужным і смелым татам у конкурсе “Ратаўнік” прыйшлося не толькі прымерыць на сябе баявую амуніцыю сапраўдных ратаўнікоў, але і выратаваць дзяцей і дарослых ад пажару, пераправіць іх на бяспечны “востраў”.
Акрамя таго, бацькі прадэманстравалі, наколькі яны ведаюць небяспечныя прадметы ў доме (кватэры) і цацкі для дзяцей дашкольнага ўзросту, адзіны нумар тэлефона экстранных службаў, дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”.
Напрыканцы старшы інспектар Дзятлаўскага РАНС Марта Мілаш уручыла ўсім удзельнікам мерапрыемства памятныя сувеніры: дзецям – размалёўкі і наклейкі МНС, бацькам – буклеты “Не пакідайце дзяцей адных” і друкаваны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму.
Спадзяёмся, што нашы выхаванцы з такой усебаковай падтрымкай будуць выконваць правілы бяспекі як дома, так і на вуліцы, прымяняць, пры неабходнасці, атрыманыя веды па бяспецы жыццядзейнасці.
Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны Гезгалаўскага ясляў-сада
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga