Навіны з ААТ “Граніт-Агра”

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У гаспадарцы працягваецца касьба траў.

На 19 мая яна скошана на 150 гектарах. Сёлета неабходна ўбраць травы з плошчы 3080 гектараў. Тут для патрэбаў жывёлагадоўлі плануюць нарыхтаваць больш за 30 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. А гэта ў сукупнасці – 240 тон сена, больш за 25 000 тон сіласу і сенажу. Для таго, каб выканаць шырокі спектр работ, у гаспадарцы ёсць уся неабходная тэхніка: сем касілак, тры адзінкі грабляў, варушыльнік-узбівальнік, шэсць кормаўборачных камбайнаў, два прэспадборшчыкі, а таксама патрэбная колькасць машын і трактароў для адвозкі зялёнай масы. У касьбе траў задзейнічаны механізатары Дзмітрый Болтач, Андрэй Літвінскі, Аляксандр Кардаш, Іван Калодка, Сяргей Жых, Віктар Крамянеўскі, Дзмітрый Рой. На кормаўборачных камбайнах працуюць Віктар Гукіш, Мікалай Худакоў, Дзмітрый Бандарэнка, Алег Грыб, Мікалай Падвойскі, Ігар Швайдзюк. У зграбанні траў прымаюць удзел Сяргей Савасцюк, Сяргей Гранкоўскі, Міхаіл Кашчук; у варушэнні – Вячаслаў Дайліда. На сёння закупляюцца ўсе неабходныя кансерванты, захоўваюцца ўсе тэхнічныя патрабаванні пры закладцы кармоў. У сваю чаргу, у гаспадарцы праводзяцца хімічная праполка яравых культур і інсектыцыдная апрацоўка рапсу, завяршаецца сяўба кукурузы. У планах – прыступіць да нарыхтоўкі кармоў і абароны раслін.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ