“Анёл у тваім сэрцы – ты ў сэрцы анёла”

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дзятлаўскае раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” інфармуе, што з 30 красавіка 2021 года быў дадзены старт абласной дабрачыннай акцыі “Анёл у тваім сэрцы – ты ў сэрцы Анёла”, скіраванай на дапамогу і падтрымку хворых дзяцей, дзяцей-інвалідаў, якія маюць патрэбу ў лячэнні за мяжой, набыцці дарагіх медыцынскіх прэпаратаў і абсталявання, а таксама ў медыцынскім і пасляаперацыйным доглядзе.

У рамках акцыі адкрыта дабрачынная тэлефонная лінія па зборы сродкаў на лячэнне такіх дзяцей.

Усе жадаючыя дапамагчы, могуць патэлефанаваць на нумар 8-902-214-1111. Паслуга платная: кошт званка – 3 рублі. Застаючыся на тэлефоннай лініі, вы даяце згоду на аплату кошту званка. Званкі прымаюцца са стацыянарнага тэлефона.

Алена ЧАЙКОЎСКАЯ,
старшыня Дзятлаўскага раённага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд”