З наступленнем вясны вам становіцца цяжка дыхаць?
Непакояць пастаянны насмарк, пяршэнне ў горле і пачырваненне вачэй? Гэта ўсё можа быць сімптомамі алергіі на пылок. Пра тое, як з ёй змагацца, расказала доктар агульнай практыкі Алена Карэнка:
‒ Праявы алергіі заўсёды здараюцца нечакана і без бачных на тое прычын. Пры гэтым, сімптомы падобныя да прастудных, але не праходзяць нават пасля выкарыстання самых эфектыўных лекаў. Тым не менш, іх можна змякчыць або зусім ліквідаваць, карыстаючыся некалькімі простымі правіламі.
Па-першае, на вуліцы выкарыстоўвайце сонцаахоўныя акуляры, а выходзіць на прагулку старайцеся вечарамі (лепш ‒ пасля дажджу, калі большая частка пылка знаходзіцца на зямлі).
Па-другое, часцей прымайце душ і мяняйце вопратку: гэта дапаможа пазбавіцца ад пылка на скуры, валасах і тканіне. Аднак памятайце, што ў перыяд актыўнага цвіцення на адкрытым паветры вопратку лепш не сушыць.
Па-трэцяе, калі сімптомы працягваюць непакоіць, звярніцеся да доктара-алерголага, які дапаможа пазбегнуць далейшага пагаршэння стану і пераходу алергіі ў цяжкую форму.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga