Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа актыўна ўключыліся ў правядзенне рэспубліканскай дабравольнай акцыі “Тыдзень лесу-2021”.
На працягу тыдня ў класных калектывах праводзіліся тэматычныя класныя гадзіны, вучні 5-7 класаў на прышкольнай тэрыторыі пасадзілі маладыя бярозкі. У шосты школьны дзень прайшла акцыя “Хто, калі не мы?” па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы а таксама алеяў Жукоўшчынскага парка. Педагогі, работнікі і вучні школы паўдзельнічалі ў пасадцы лесу ў Ахонаўскім лясніцтве.
На працягу “Тыдня лесу” настаўнікі, тэхнічны персанал, навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у пасадцы лесу ў Наваельнянскім лясніцтве. Было пасаджана 28080 саджанцаў сасны і бярозы на плошчы 8,9 гектара. Вучні 5-8 класаў заняліся уборкай лесапаласы, якая прымыкае да Дварэцкага льнозавода, вучні 1-4 класаў пагулялі з Дзедам Прыродаведам. Навучэнцы пасадзілі ля школы бярозавую алею “Ад пакалення да пакалення”: такім чынам выпускнікі перадалі эстафету сваёй дзейнасці вучням пачатковых класаў.
Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі васьмікласнікі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў і работнікаў лясной гаспадаркі яны прынялі ўдзел у акцыі “Чысты лес”. Іх сіламі лес быў ачышчаны ад смецця і ад сухіх галінак. Па ініцыятыве навучэнцаў у школе з 1 красавіка было створана школьнае лясніцтва.
Працоўны дэсант Раготнаўскай базавай школы “Садзім лес – ствараем будучыню” – традыцыйнае штогадовае мерапрыемства, якое адбылося на “Тыдні лесу”. Акрамя таго з вучнямі праводзяцца мерапрыемствы, якія садзейнічаюць выхаванню любові да прыроды, беражлівым адносінам да яе.
У шосты школьны дзень навучэнцы з педагогамі выехалі ў лес на акцыю “Чысты лес”. Разам з работнікамі лясніцтва яны ачысцілі ад смецця значную тэрыторыю прыдарожнай паласы і лесу.