У большасці арганізацый аграпрамысловага комплексу раёна рэалізацыя ўстаноўленых патрабаванняў аховы працы дазваляе не дапускаць няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
З мэтай прафілактыкі вытворчага траўматызму, а таксама забеспячэння бяспечных умоў працы работнікаў пры правядзенні вясновай пасяўной кампаніі Гродзенскім аблвыканкамам ініцыявана правядзенне месячніка бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу ў перыяд з 1 па 30 красавіка 2021 года.
Кіраўнікам і спецыялістам арганізацый АПК неабходна:
забяспечыць правядзенне дадатковага навучання, пазапланавых інструктажоў па ахове працы з работнікамі, якія прыцягваюцца да выканання ўсяго комплексу вясновых палявых работ;
распрацаваць дадатковыя арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па забеспячэнні аховы працы на перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавой пасяўной кампаніі;
да працы на машынах, механізмах і абсталяванні дапускаць работнікаў, якія маюць адпаведную кваліфікацыю, якія прайшлі ва ўстаноўленым парадку медыцынскі агляд, навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, забяспечаных сродкамі індывідуальнай абароны ў адпаведнасці з вызначанымі заканадаўствам нормамі;
не дапускаць да эксплуатацыі трактары, сельскагаспадарчыя машыны і агрэгаты, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, а таксама не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд;
перамяшчэнне сельскагаспадарчай тэхнікі да месцаў работ і назад да месцаў стаянкі ажыццяўляць у адпаведнасці з распрацаванымі маршрутамі;
перавозіць работнікаў толькі на спецыяльна абсталяваных аўтамабілях;
работы з выкарыстаннем аграхімікатаў выконваць пад кіраўніцтвам агранома або спецыяліста па абароне раслін з захаваннем патрабаванняў адпаведных заканадаўчых актаў;
для работнікаў, якія працуюць у палявых умовах, абсталяваць месцы для кароткачасовага адпачынку і прыёму ежы;
не дапускаць да работы (адхіляць ад работы) у адпаведны дзень (змену) работнікаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення, якія не прайшлі інструктаж, праверку ведаў па ахове працы, не выкарыстоўваюць выдадзеныя ім сродкі індывідуальнай абароны, якія забяспечваюць бяспеку працы;
неадкладна прыпыняць работы ў выпадку ўзнікнення пагрозы жыццю і здароўю працуючых.
Мабільнай групе па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі пры Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце неабходна забяспечыць арганізацыю і правядзенне месячніка бяспекі ў час правядзення вясновых палявых работ з 1 па 30 красавіка 2021 года ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу, размешчаных на падведамаснай тэрыторыі.
Святлана ЛАТУШКА,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама
Аляксандр ПАЎЛОВІЧ,
галоўны дзяржінспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga