Не – гвалту

Грамадства Свежыя навіны

Акцыя “Дом без гвалту” накіравана на прыцягненне ўвагі да праблемы гвалту ў сям’і, растлумачэнне неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у прафілактыцы і мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца па гэтай прычыне.

У рамках міжведамаснай акцыі аб’ядналіся прадстаўнікі органаў унутраных спраў і сацыяльнай абароны, аховы здароўя, грамадскай арганізацыі “Белая Русь”. Спецыялісты пазнаёмілі з прававымі нормамі ў сферы процідзеяння хатняму гвалту, расказалі пра працу крызісных пакояў і пра тое, дзе пацярпелым можна атрымаць псіхалагічную, юрыдычную і сацыяльную дапамогу.

На інфармацыйных стэндах і сайце ўстановы размяшчаецца інфармацыя аб медыцынскіх наступствах гвалту, магчымасцях дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць дапамогу, пра магчымасць атрымання экстраннай псіхалагічнай дапамогі па тэлефоне.

Падчас правядзення класнай гадзіны ў 8 класе “Сям’я – мой родны дом” вучні расказвалі пра сваіх бацькоў, аб традыцыях, якія з’яўляюцца галоўнымі ў іх сем’ях, абмяркоўвалі асноўныя сямейныя каштоўнасці, ролю кожнага члена сям’і ў фарміраванні асобы. “Не – гвалту!” – заклікалі вучні.

Праца ў гэтым кірунку вядзецца пастаянна. “Дом без гвалту!”– толькі частка вялікай сістэмнай работы.

Г.І. ХІЛІМОНЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Казлоўшчынскай сярэдняй школы