У межах рэспубліканскага і раённага суботнікаў у Дзятлаўскім раёне прадаўжаюцца работы па пасадцы лесу. Яны праходзяць у Казлоўшчынскім і Вензавецкім лясніцтвах.
Работнікі Дзятлаўскага лясгаса у Казлоўшчыне завяршаюць закладку парнікоў для саджанцаў лясных культур.
Каманда супрацоўніц упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама, Цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва і райбальніцы разам з работнікамі лесу высадзіла елкі і сосны ў лясным масіве каля Падвялікага.
Супрацоўнікі райвыканкама заклалі саджанцы сасны і вольхі ў лесе паблізу Міроўшчыны.
Як адзначыў у час суботніка старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, грашовыя сродкі, заробленыя на раённым суботніку, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне тэрыторыі дашкольных навучальных установаў раёна і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga