Экскурсія “Лёс розных народаў на Дзятлаўшчыне” прайшла ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама ўдзельнікі клуба “Нам гады не бяда” і ветэраны працы.
Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік музея, расказала пра жыццё дзятлаўчан у час Вялікай Айчыннай вайны, партызанскія атрады, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна, і няпросты лёс мясцовага яўрэйскага народа. Акрамя таго, удзельнікі экскурсіі падрабязней даведаліся пра подзвіг Іосіфа Філідовіча – беларускага Івана Сусаніна, творчасць Мікалая Несцярэўскага, выдатнага дзятлаўскага мастака, скульптара і кераміста, які перадаў музею больш за дваццаць пяць палотнаў.
Марыя ПАПОВА