Пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі працуе аматарскае аб’яднанне “Прававы лабірынт”.
Яго ўдзельнікі – вучні 9 “Б” класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. У рамках бібліятэчнага праекта “Закон і права” нядаўна адбылося чарговае пасяджэнне аб’яднання. Яно ладзілася ў форме актуальнай размовы, на якую была запрошана загадчыца Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыі Эдзіта Перажок. У час мерапрыемства яна пазнаёміла падлеткаў з прававымі нормамі, якія ўстанаўліваюць юрыдычную адказнасць за дзеянні ў інтэрнэт-прасторы, растлумачыла правілы бяспечнага карыстання паслугамі Інтэрнэта. Дзеці задавалі хвалюючыя пытанні, на якія атрымалі прафесійны адказ. Упэўнены, што атрыманая інфармацыя стала для іх пазнавальнай і карыснай, а галоўнае: школьнікі будуць помніць, што правапарушэнні ў віртуальнай прасторы нясуць за сабой адказнасць.
Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі