Спажывецкае стаўленне да прыроды і пагаршэнне экалогіі патрабуе фарміравання асноў экалагічнай культуры ў дашкольнікаў.
Музычнае мастацтва, маючы магчымасць уздзейнічаць на эмацыйную сферу чалавека, з’яўляецца карысным інструментам для эфектыўнага ўспрымання экалагічнай інфармацыі па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў. Я, як музычны кіраўнік Новаяльнянскага яслей-сада, не магла застацца ў баку і выбрала адзін з сучасных метадаў, якія спрыяюць вырашэнню праблемы па развіцці пазнавальнай актыўнасці дзяцей — метад праекта. Свой праект я назвала «Экалагічнае выхаванне сродкамі музыкі».
Па выніках музычнага праекта, мы з выхаванцамі старэйшай і санаторнай «А» груп падрыхтавалі і прадставілі ў нашай установе музычна-экалагічную казку «Сэрца зямлі».
Дзеці з задавальненнем выступалі перад выхаванцамі дзіцячага сада, дзе праявілі свае творчыя здольнасці ў слуханні музыкі, спевах, песеннай і танцавальнай творчасці.
У выніку рэалізацыі праекта, а таксама ўдзелу выхаванцаў у музычна-экалагічнай казцы дзеці развілі дапытлівасць, беражлівыя адносіны да навакольнага свету, павысілі творчую актыўнасць, узровень музычнай і экалагічнай культуры.
Вольга РУДОЛЬ,
музычны кіраўнік Новаяльнянскага яслей-сада