Дзятлаўскі раён – у ліку лепшых для бізнесу

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Пад эгідай Рэспубліканскай Канфедэрацыі прадпрымальніцтва ў Мінску выбралі лепшыя гарады, раёны і вобласці для вядзення бізнесу.

Дзятлаўскі раён быў прызнана лепшым для вядзення бізнесу па Гродзенскай вобласці (з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч).

Самыя спрыяльныя рэгіёны Беларусі для бізнесу выбірала журы з прадстаўнікоў бізнес-асацыяцый, банкаў і вядучых эканамістаў краіны. Пры вызначэнні пераможцы ацэньвалася колькасць суб’ектаў гаспадарання, аб’ём падаткаў, таксама журы вывучала розныя ініцыятывы і праекты, якія праводзяцца ў рэгіёне, не менш важным быў такі крытэрый, як узаемадзеянне бізнесу з уладамі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga