Абітурыенту-2021. Будучым педагогам – без экзаменаў

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Заканадаўствам вызначана, што выпускнікі, якія прайшлі навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў профільных класах ці групах педагагічнай накіраванасці, пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці залічваюцца без уступных іспытаў па выніках субяседавання, якое праводзіцца ўстановай вышэйшай адукацыі.

Аднак ёсць абавязковая ўмова, неабходная  для такога залічэння: пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў дзённай форме за кошт сродкаў бюджэту педагогі-выпускнікі абавязаны адпрацаваць па размеркаванні не менш за 5 гадоў.

Пры гэтым, для залічэння без іспытаў выпускнікі профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці павінны мець у дакуменце аб адукацыі адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў па ўсіх вучэбных прадметах і адзнакі не ніжэйшыя за 8 балаў па вучэбных прадметах профільных іспытаў – пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці, пералік якіх устанаўліваецца Міністэрствам адукацыі, а таксама рэкамендацыю педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі.

Паколькі выпускнікі профільных педагагічных класаў і груп, якія маюць высокія паказчыкі ў вучэбнай дзейнасці, матываваны на атрыманне педагагічнай прафесіі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у першую чаргу, рэкамендуе заключаць з імі дагаворы для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

Людміла КАНАВАЛІК,
метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga