Вензавецкі сельскі выканаўчы камітэт паведамляе, што ў раённай газеце “Перамога” ад 24 сакавіка 2021 года № 23 было размешчана паведамленне па пытанні высвятлення меркаванняў грамадзян аб выключэнні з тэрыторыі Дзятлаўскага сельсавета мяжы вёскі Рэпішча і ўключэнні яе ў тэрыторыю Вензавецкага сельсавета.
На падставе абзаца другога артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Рэспублікі Беларусь” і пункта 4 Палажэння аб парадку ўлічэння меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623, грамадзяне мелі права выказваць свае меркаванні па пытанні выключэння з тэрыторыі Дзятлаўскага сельсавета мяжы вёскі Рэпішча і ўключэння яе ў тэрыторыю Вензавецкага сельсавета.
Прапановаў ад грамадзян у час вывучэння дадзенага пытання не паступіла. Вензавецкі сельскі выканаўчы камітэт лічыць, што неабходнасць карэкціроўкі ўнесенай прапановы адсутнічае.
А. І. Шымко,
старшыня Вензавецкага сельвыканкама