Самае каштоўнае, што ёсць у Дзятлаўскім жылкамунгасе, – гэта яго работнікі.
У калектыве прадпрыемства зладжана працуюць амаль трыста чалавек: кожны на сваім участку, а разам – як дэталі адзінага механізма. Час пазнаёміцца з некаторымі камунальнікамі раёна.
Алена Ворахава, эканаміст
Расходы камунальнай службы – на яе кантролі. Сёлета адзначыць сярэбраную гадавіну работы ў камунальнай гаспадарцы.
Аляксандр Мацюкевіч, рабочы па добраўпарадкаванні
Спецыяліст па парадку і азеляненні ў райцэнтры.
Мікалай Юркевіч, трактарыст
Удзельнічае ў ліквідацыі аварыйных сітуацый у любы дзень тыдня і час сутак.
Аляксандр Ерамейчык, слесар
Абслугоўвае газавае абсталяванне адразу шасці кацельняў Казлоўшчынскага ўчастка жылкамунгаса.
Алег Панасенкаў, трактарыст
Кіруе ўсімі відамі камунальнай тэхнікі Казлоўшчынскага ўчастка ЖКГ.
Васіль Лявошка, дворнік
Самы адказны работнік камунальнай службы, заўжды на варце чысціні і парадку.
Таццяна Ступчык, загадчыца склада
Адзначыць першае дзесяцігоддзе работы ў ЖКГ. Галоўная захавальніца матэрыяльных каштоўнасцяў прадпрыемства.
Алег Галавенка, электрык
Самы “энергічны” работнік камунальнай службы. Святло ў дамах новаяльнянцаў – яго клопат.
Ігар Марук, аператар цэнтральнай кацельні горада Дзятлава
Падае цяпло ў шматкватэрныя дамы райцэнтра.
Уладзімір Рафальчык, трактарыст
Забяспечвае пілавіннем усе кацельні Дзятлаўшчыны.
Юрый Крывеня, слесар рамонтных работ на цэнтральнай кацельні
Адзін з вопытнейшых работнікаў камунальнай службы раёна.
Алег Дракель, рабочы па комплексным рамонце і абслугоўванні будынкаў
Майстар з залатымі рукамі. Выконвае ўсе віды рамонтных работ на Гезгалаўскім участку.
Наталля АВЯРЧУК