Слонімскі міжраённы аддзел фінансавых расследаванняў з’яўляецца дзяржаўным праваахоўным органам, які, у адпаведнасці з заканадаўствам, забяспечвае абарону інтарэсаўграмадства, дзяржавы і грамадзян, змагаецца з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі.
У выпадку, калі вы сутыкнуліся з:
— парушэннем сваіх правоў, гарантаваных Канстытуцыяй, у тым ліку на працу, бяспеку і адпачынак;
— нявыплатай заработнай платы або яе выплатай “у канвертах”;
— любымі незаконнымі дзеяннямі з вашай маёмасцю і грашовымі сродкамі;
— карупцыйнымі і незаконнымі дзеяннямі чыноўнікаў і служачых, выяўленых у выкарыстанні імі свайго службовага становішча ў асабістых інтарэсах;
— фактамі прысваення, растраты, незаконнага выкарыстання чыноўнікамі і служачымі даручанай маёмасці;
— фактамі падробку афіцыйных дакументаў або скажэння названых у іх дадзеных;
— незаконным або неэфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў у розных галінах эканомікі;
— ухіленнем ад выплаты падаткаў, парушэннямі ў сферы банкруцтва, у тым ліку незаконнымі дзеяннямі з маёмасцю і грашовымі сродкамі з мэтай нявыплаты па даўгах,
паведаміце пра дадзеныя парушэнні на адрас: 231800, Гродзенская вобласць, горад Слонім, вуліца Горкага, 22, тэлефон/факс 8(01562)6-43-80, 6-43-82, электронная пошта:mofr_slonim@ofr.by.
Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў