Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу ад Дзятлаўскага раёна прадаўжаюць сустракацца з насельніцтвам і працоўнымі калектывамі, каб падзяліцца ўражаннямі ад удзелу ў форуме.
Так, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі 4 сакавіка сустрэўся з жыхарамі Данілавіцкага сельскага савета. Дэпутат расказаў ім аб галоўным, што пачуў на сходзе, затым у кожнага з прысутных была магчымасць задаць свае пытанні.
У гэты ж дзень з калектывам энерганагляду філіяла РУП “Гроднаэнерга” сустрэўся яшчэ адзін дэлегат раёна – Юрый Ганчар, начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння ПУ “Слонімгаз”.
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі сустрэч