Вясна, песні, кветкі, усмешкі: на Дзятлаўшчыне прайшоў святочны канцэрт да 8 Сакавіка

Галоўнае Культура і адпачынак

Напярэдадні самага вясновага свята ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт.

– Дарагія матулі, жонкі, сёстры, дочкі, усё самае светлае і дарагое ў нашым жыцці звязана з вамі, – звярнуўся да ўдзельніц свята намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэй Жыдко. – Вы аберагаеце сямейны ачаг і прымаеце актыўны ўдзел ва ўсіх грамадскіх справах, а мэтанакіраванасць, прафесіяналізм, адказнасць дапамагаюць вам дасягаць поспехаў. Будзьце заўсёды прыгожымі і абаяльнымі, няхай побач з вамі заўжды будзе надзейнае мужчынскае плячо, а ў доме пануюць мір і згода!

Для жыхарак Дзятлаўшчыны са сцэны прагучалі дзясяткі цёплых слоў і віншаванняў, любімыя песні ім дарылі лепшыя артысты і калектывы раёна, не абышлося і без прыемных сюрпрызаў ад мужчын. Шлягер мінулых гадоў дзятлаўчанкам падарыў ваенны камісар раёна Генадзь Суравец, цікавыя фокусы – Іван Каско, музычныя віншаванні – трыа “Бархат”, Сяргей Малышчык, Марына Варган, Аляксандр Раеўскі, Валерый Герасіменка, Ала Кучынская, Аляксандр Саалятэ і іншыя артысты Дзятлаўшчыны. А гледачы дзякавалі ім дружнымі апладысментамі.

Ірына СТЫРНІК
Фота аўтара і Вадзіма ФІЛІПОЎСКАГА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Весці Дзятлаўшчыны» по короткой ссылке @gazeta_peramoga