У нашай краіне да Дня Канстытуцыі праходзіць рэспубліканская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі», у рамках якой юныя грамадзяне краіны, якія дасягнулі 14 гадоў, атрымліваюць пашпарты і дзеляцца сваімі меркаваннямі аб галоўным.
Ксенія Калодзіч, навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, якая сёлета па свой галоўны дакумент едзе ў абласны цэнтр:
– У 14 гадоў кожны грамадзянін атрымлівае пашпарт. А што значыць «грамадзянін»? Для мяне быць гамадзянінам сваёй краіны — гэта быць спагадлівым і неабыякавым чалавекам, які ўвесь час здзяйсняе, хай невялікія, але добрыя ўчынкі, накіраваныя на іншых людзей і навакольны свет. Вельмі хацелася б, каб як мага больш людзей задумаліся над паняццем «грамадзянін краіны» і пачыналі мяняцца ў правільным кірунку.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga