У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адбыўся адкрыты дыялог у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”(да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі).
Пры абмеркаванні першага пытання “Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты” была звернта ўвага на тое, што Беларусь і Расія шмат чаго дасягнулі: яны каардынуюць дзеянні на міжнароднай арэне, сумесна ўмацоўваюць абароназдольнасць, узаемна дапаўняюць адзін аднаго ў эканоміцы. Створана агульная гуманітарная, сацыяльная, культурная і адукацыйная прастора. Грамадзян дзвюх краін не падзяляюць межы, візы.За гады існавання Саюзнай дзяржавы былі рэалізаваны і працягваюць ажыццяўляцца дзясяткі праграм, якія звязаны з навукай, абаронай, бяспекай і сацыяльнай сферай. У ходзе размовы навучэнцы прыйшлі да высновы, што яднанне народаў Беларусі і Расіі вытрымала выпрабаванне часам і мае вялікае значэнне ў забяспечанні неабходных ўмоў для далейшага павышэння ўзроўню жыцця народаў, умацавання адносін братэрства, дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах. Інспектар Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта Белавус М.Ф. звярнула ўвагу навучэнцаў на важную ролю Саюза паміж народам Беларусі і Расіі, зрабіла акцэнт на асноўных праектах (у галіне прамысловасці, энергетыкі, адукацыі), заклікала моладзь актыўна праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю, прымаючы ўдзел у міжнародных конкурсах, турыстычных злётах, фестывалях.
Абмяркоўваючы другое пытанне “Будучыня Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі і для моладзі” старшакласнікі даведаліся аб асноўных накірунках моладзевай праграмы Саюзнай дзяржавы, пазнаёміліся з вынікамі рэалізацыі беларуска-расійскіх праектаў для моладзі.
Падводзячы вынікі сустрэчы, навучэнцы вырашылі прыняць удзел у агульнанацыянальным праекце “Дзеці незалежнай Беларусі ветэранам і будучаму пакаленню” (стварыць відэафільм “Як гэта было?” аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, дзецях вайны).
Марыя ЦІЛІГУЗАВА,
класны кіраўнік IX класа Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы