У рэдакцыю газеты “Перамога” з пытаннем звярнуўся жыхар аграгарадка Белагурна Іван Ляпешка.
Яго цікавілі важныя для жыхароў мясцовасці жыццёвыя пытанні:
– Як вядома, тэрыторыі былога Мяляхавіцкага сельсавета будуць уключаны ў склад Дварэцкага. Ці застануцца пасля гэтага працаваць Белагурнаўскае паштовае аддзяленне і Мяляхавіцкі фельчарска-акушэрскі пункт?
Адказвае начальнік Дзятлаўскага раённага вузла паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” Наталля Цітова:
– Закрываць паштовае аддзяленне ў аграгарадку Белагурна мы не плануем, увогуле такое пытанне не ўзнімалася, таму аддзяленне будзе працаваць у ранейшым рэжыме.
Адказвае галоўны доктар Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алег Анцух:
– Хвалявацца жыхарам белагурнаўскай зоны не варта: скарачаць Мяляхавіцкі фельчарска-акушэрскі пункт не плануецца.
Ірына СТЫРНІК