На абароне правоў спажыўца

Важнае Да ведама грамадзян

Раённы выканаўчы камітэт пастаянна аказвае кансультацыі па вусных зваротах спажыўцоў, што дазваляе вырашаць спрэчкі ў дасудовым парадку.

Летась была пададзеная толькі адна іскавая заява ў суд з патрабаваннем скасавання заключанай дамовы і спагнання, у частцы нявыкананага абавязацельства па вырабе і ўстаноўцы дзвярэй, кошту аплачаных дзвярэй, няўстойкі і штрафу за невыкананне добраахвотнага парадку ўрэгулявання спрэчкі.

Рашэннем суда быў скасаваны дагавор будаўнічага падраду і спагнаны на карысць спажыўца кошт папярэдне аплачаных дзвярэй і выкананых работ, а таксама няўстойка.

Па пытаннях абароны правоў спажыўца вы можаце звярнуцца да спецыялістаў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта:

231471, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р-н, г. Дзятлава, вул. Леніна, 18

isp@dyatlovo.gov.by.

Ірына КАМАРОВА



Теги: