З 22 па 28 сакавіка ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 55 паведамленняў, 3 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 25 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 27 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 30 правапарушальнікаў, узбуджана 6 крымінальных спраў.
Хатняга тырана чакае суд
Пракуратура раёна ўзбудзіла крымінальную справу за катаванне на раней не судзімага пенсіянера з райцэнтра. На працягу года мужчына па месцы жыхарства сістэматычна збіваў сваю сужыцельку, таксама пенсіянерку. Цяпер хатні агрэсар паўстане перад судом.
Адказнасць за юны ўзрост
На навучэнца аднаго з прафесійных ліцэяў, жыхара Дзятлаўшчыны, 2003 года нараджэння, узбуджана крымінальная справа. Малады чалавек па месцы жыхарства ўчыніў дзеянні сексуальнага характару ў адносінах да мясцовай дзяўчыны, якая не дасягнула 16 гадоў. За супрацьпраўны ўчынак юнак адкажа перад судом.
Паверыла махляру
Яшчэ адна наша зямлячка, жыхарка аднаго з аграгарадкоў раёна, паверыла мяхляру з інтэрнэт-прасторы. У выніку жанчына засталася без 1953 рублёў на карт-рахунку сваёй карткі БПК “ВТББанк”.
Пайшоў з дому і не вярнуўся
У лютым 2020 года (дакладны час не вызначаны) з дома сваёй цёткі ў вёсцы Юравічы пайшоў і не вярнуўся беспрацоўны Дзмітрый Мікалаевіч Харашманаў, 1985 года нараджэння, грамадзянін рэспублікі Казахстан. Яго месцазнаходжанне да гэтага часу не ўстаноўлена.
Міліцыя просіць жыхароў раёна, якім што-небудзь вядома пра лёс прапаўшага, тэлефанаваць на нумар 102 або звярнуцца да ўчастковага інспектара міліцыі.
Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga