“Кніжная вясёлка” Казлоўшчынскай бібліятэкі

Грамадства Свежыя навіны

У час вясновых канікул у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі  праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі.

У гэтым годзе ў фае бібліятэкі падрыхтавана прыгожая фотазона з выставай-прапановай “Кніжная вясёлка”. На ёй прадстаўлены кнігі на любы густ. У раздзеле “Па кніжным сусвеце” –  кнігі замежных аўтараў, “Да нас прыйшла новая кніга” – апошнія кніжныя навінкі, раздзел “Гаварушачка з кнігай” чакае самых маленькіх наведвальнікаў, “Які цудоўны кніжны свет” – кнігі рознага жанру.

У рамках Тыдня прайшоў агляд літаратуры “Калейдаскоп кніжных навінак” для вучняў 4 “А” класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Як вядома, праблема чытання найбольш актуальная сярод дзяцей і падлеткаў. Чытанне дапамагае павысіць эрудыцыю, павялічыць слоўнікавы запас, атрымаць задавальненне і паразважаць над той ці іншай праблемай. Менавіта таму мы вырашылі пазнаёміць дзяцей з новай і цікавай літаратурай на беларускай і рускай мовах, якая была выдадзена ў 2020 годзе, у тым ліку з кнігамі Н. Абрамцавай, А. Роя, К. Хадасевіч-Лісавай, І. Зартайскай, А. Зэкава і інш..

Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчыца  бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga