“Усмешка” – пад такой назвай у час вясенніх канікул працуе прышкольны аздараўленчы лагер у Раготнаўскім дзіцячым садзе-базавай школе.
Лагер наведваюць 10 чалавек. Сёлета запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў: ад спартыўных спаборніцтваў – да экскурсій як па сваёй мясцовасці, так і па ўсёй Дзятлаўшчыне, а таксама ў суседні горад Слонім і аграгарадок Жыровічы.
Да Года народнага адзінства будуць праведзены мерапрыемствы, якія ўзбагацяць веды дзяцей аб Беларусі, подзвігах яе герояў, перамогах, цяжкіх выпрабаваннях беларускага народа ў гады вайны і дасягненнях нашай краіны ў цяперашні час.
Вера ПАПЯНЮК,
дырэктар лагера “Усмешка”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga