Абмеркавалі тэрытарыяльную арганізацыю раёна

Важнае Улада

У Дзятлаўскім райвыканкаме адбылося абмеркаванне праекта “Схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі  Дзятлаўскага раёна”, у якім удзельнічалі прадстаўнікі адміністрацыі раёна і зацікаўленых службаў.

Праект, падрыхтаваны ўнітарным прадпрыемствам “Беларускі дзяржаўны навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва” па заданні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, прэзентавала вядучы інжынер інстытута Таццяна Русаненка.

Праект прадугледжвае тэрытарыяльную арганізацыю раёна, якая паспрыяе ўстойліваму і канкурэнтаздольнаму функцыянаванню яго тэрыторый і населеных пунктаў, павышэнню эфектыўнасці кіравання. Дакумент дапаможа наладзіць ўзаемазвязанае функцыянаванне раёна, горада Дзятлава, пасёлкаў Наваельня і Казлоўшчына.

Рэалізацыя праекта прадугледжана ў два этапы – да 2025 і да 2035 года.

Па завяршэнні даклада былі абмеркаваны яго ключавыя моманты, прысутныя атрымалі копію праекта, каб дэталёва пазнаёміцца з ім. На працягу месяца дакумент будзе дапрацаваны з улікам заўваг і дапаўненняў ад дзятлаўчан і зацверджаны. 

Наталля АВЯРЧУК



Теги: