Каталіцкія вернікі адзначылі Пальмавую нядзелю

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўрачыста сустрэлі Вербніцу, ці Пальмавую нядзелю, якая святкуецца ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім.

Сабралася шмат вернікаў, якія прыйшлі на імшу і асвячэнне вярбы.

У імпрэзе Пальмавай нядзелі ўдзельнічаў вослік, якога вёў ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула. Прыхаджане віталі іх.

У Беларусі замест пальмавых галінак, якімі некалі сустракалі ўваход Ісуса Хрыста ў Іерусалім, вернікі прыносяць у храм вярбу. Галінка вярбы сімвалізуе сабой перамогу жыцця над смерцю. Асвячоную галінку прынята захоўваць у доме ўвесь наступны год.

Наталля АВЯРЧУК