Радзіма,Бацькаўшчына,Маці,
Мая краіна, Беларусь…
Усе цудоўныя паняцці
Пра Белую Зямлю, пра Русь.
Мы тут радзіліся і лічым,
Што гэта слаўная зямля.
Падобнай болей мы не бачым,
І ёю ганаруся я!
На роднай мове мы гаворым,
Чытаем вершы, пішам сказ.
Пра будучыню нашу марым,
Выконваем бацькоў наказ.
Мясціны родныя чаруюць:
Лугі і рэкі, гарады.
У небе птушкі пралятаюць
Як сімвал вечнасці заўжды!
Сяргей Бяняс,
вучань 8 “Г” класа СШ № 3