Аб’яўляецца набор зацікаўленых асобаў
З мэтай прадастаўлення акцыянерным таварыствам з доляй камунальнай уласнасці ў статутных фондах магчымасці абрання ў саставы іх назіральных саветаў незалежных дырэктараў, камітэт “Гроднааблмаёмасць” працягвае набор зацікаўленых асобаў для папаўнення рэестра кандыдатаў у адпаведнасці з усталяванымі да іх патрабаваннямі:
наяўнасць вышэйшай адукацыі (пераважна юрыдычная або эканамічная);
адсутнасць судзімасці;
адсутнасць фактаў скасавання працоўнага дагавора (кантракта) па ініцыятыве наймальніка на падставах, якія прызнаюцца дыскрэдытуючымі абставінамі звальнення ў адпаведнасці з заканадаўствам;
адсутнасць устаноўленых фактаў ажыццяўлення вінаватых дзеянняў, якія ўступілі ў законную сілу судовымі пастановамі і прывялі да банкруцтва юрыдычнай асобы;
наяўнасць стажу працы, звязанага з кіраваннем камерцыйнай арганізацыяй, не менш за пяць гадоў на пасадзе кіраўніка (намесніка кіраўніка) камерцыйнай арганізацыі або не менш за дзесяць гадоў у дзяржаўных органах, дзяржаўных арганізацыях на пасадах, звязаных з рэгуляваннем (каардынацыяй, кантролем) дзейнасці камерцыйных арганізацый, або вопыту работы ў савеце дырэктараў (наглядальным савеце) гаспадарчага таварыства са станоўчымі вынікамі гаспадарчай дзейнасці дадзеных таварыстваў не менш за тры гады.
Кандыдат не павінен з’яўляцца:
дзяржаўнай службовай асобай, у тым ліку дзяржаўным служачым;
членам савета дырэктараў (назіральнага савета) больш чым у трох гаспадарчых таварыствах адначасова.
Для ўключэння ў рэестр зацікаўленыя асобы павінны даслаць заяўку, узор якой размешчаны на сайце Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ва ўкладцы “АБЛМАЁМАСЦЬ” па спасылцы “Карпаратыўнае кіраванне”: http://www.region.grodno.by/ru/reestr_kandidatov-ru/, на адрас: г. Гродна, вул. 17 верасня, 39, камітэт “Гроднааблмаёмасць”, а таксама на электронны адрас: ovn_oblim@mail.grodno.by.
Кандыдат у незалежныя дырэктары будзе ўключаны ў рэестр, калі будзе адпавядаць адначасова ўсім патрабаванням. Акцыянерныя грамадствы з улікам спецыфікі напрамку іх працы змогуць падабраць сабе годнага кандыдата ў незалежныя дырэктары для абрання на гадавых агульных сходах акцыянераў.
Памер і перыядычнасць выплаты ўзнагароджання незалежным дырэктарам, абраным у саставы наглядальных саветаў, будзе вызначаны агульным сходам акцыянераў.
Аддзел эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама