З 8 па 14 лютага 2021 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 63 паведамленні, 3 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 31 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 29 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 15 правапарушальнікаў, узбуджана 2 крымінальныя справы.
Паквапіўся на чужое
Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу на беспрацоўнага жыхара раёна, 1981 года нараджэння. Нядаўна мужчына наведаўся да пенсіянера, жыхара аднаго з аграгарадкоў. Пасля таго, як госць пакінуў хату, гаспадар недалічыўся бутэлькі сланечнікавага алею і прыбора для вымярэння артэрыяльнага ціску. Скрадзеная маёмасць ацэнена ў 145 беларускіх рублёў. Праваахоўнікі адшукалі злодзея, цяпер яму давядзецца адказваць за супрацьпраўны ўчынак.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама