Гулялі ў міні-футбол і хакей

Свежыя навіны Спорт і турызм

На стадыёне “Колас” падчас раённага мерапрыемства “Дзятлаўская лыжня-2021” прайшоў адкрыты зімні чэмпіянат па міні-футболе паміж працоўнымі калектывамі і камандамі аматараў.

У рамках спаборніцтваў футбольныя матчы адбыліся паміж камандамі “Лібертас” – “Мара”, “Ізакам” – “Селявічы”, “Альберцін” – “Ізакам” і “Селявічы” – “Альберцін”.

Таварыская гульня па хакеі прайшла на лядовай пляцоўцы стадыёна “Колас” сярод аматарскіх каманд Дзятлава і раёна. Удзел у спаборніцтвах прымалі прадстаўнікі ўсіх узростаў ‒ як дарослыя, так і дзеці.

Акрамя таго, на працягу ўсяго дня працаваў каток.

Марыя ПАПОВА