Гучы, гучы, родная мова

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў.

Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

У клубных установах Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры i народнай творчасцi прайшоў цыкл тэматычных мерапрыемстваў «Гучы, гучы, родная мова!…», прымеркаваных да Мiжнароднага дня роднай мовы.

Творчы калектыў Казлоўшчынскага дома культуры правёў лiтаратурна-музычную кампазiцыю «Роднаму слову гучаць вечна». Вучнi школы чыталi вершы, слухалi байкi i народныя песнi ў выкананнi народнага ансамбля песнi «Зараначка».

Сектар рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва запрасіў на майстар-клас па вышыўцы «Беларускія ўзоры».

У Гезгалаўскiм доме культуры прайшла iнтэлектуальная гульня «Хто, калi не мы!». Дзецi паказалi, што яны не толькi любяць сваю краiну, але i добра ведаюць яе гiсторыю, традыцыі. Iм былi прапанаваны пытаннi з розных галiн ведаў: «Беларускiя народныя святы i абрады», «Раслiнны i жывёльны свет Беларусi», «Беларускiя народныя iнструменты», «Мiфы Беларусi».

Данілавіцкi дом культуры запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак у падарожжа па краіне роднай мовы.

У Дварэцкім Доме культуры адбыліся пасядзелкі «Каля печы ў цёткі Марылі». Прыхільнікаў беларускай мовы сустрэлі цётачка Марыля, дзядзька Сымон з гармонікам, суседка Алена. Госці пасядзелак далучыліся да беларускай літаратурнай спадчыны: гучалі вершы, казкі, паданні, загадкі, прыказкі і прымаўкі.

Інтэлектуальна-пазнавальная праграма “Роднай мове прысвячаецца” прайшла ў Новаяльнянскiм Доме культуры.

Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчык аддзела метадычнай работы