Сёлетняя зіма парадавала нас снегам. За апошнія суткі зноў “падраслі” сумёты, бо 11 лютага ўначы і 12 зранку па тэрыторыі Дзятлаўскага раёна “прайшоўся” снежны цыклон “Фолкер”.
Каму цяпер прыбіраць снег? Вядома ж, з яго лішкамі змагаюцца дарожныя службы і камунальнікі. На дапамогу ім прыходзяць працоўныя калектывы.
У пятніцу, 12 лютага дружна ўзялі ў рукі лапаты кіраўнікі службаў і спецыялісты Дзятлаўскага райвыканкама. Дзякуючы іх зладжанай рабоце ўжо праз некалькі хвілін тратуар вакол будынка райвыканкама і аж да моста радаваў прахожых сваёй чысцінёй.
Прыклад – выдатны! Калі хочам хадзіць па чыстых дарожках – трэба далучацца.
Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ