Дзеючае ў Рэспубліцы Беларусь заканадаўства дазваляе фізічным асобам здаваць унаём жылыя і (або) нежылыя памяшканні, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іншым фізічным асобам (акрамя выпадкаў прадастаўлення месцаў для кароткатэрміновага пражывання, а таксама па заключаных у каляндарным годзе двум і больш дагаворах, працягласць кожнага з якіх не перавышае 15 каляндарных дзён), без абавязковай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, але з выплатай падаходнага падатку ў фіксаваных сумах.
Да пачатку здачы грамадзянамі жылых і (або) нежылых памяшканняў унаём (арэнду) неабходна:
— заключыць у пісьмовай форме дагавор найму (арэнды) адпаведнага памяшкання;
— зарэгістраваць дагавор у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе па месцы знаходжання памяшкання, якое здаецца;
— заплаціць падаходны падатак у фіксаваных сумах.
Падлік і выплата падаходнага падатку ў фіксаваных сумах здзяйсняюцца плацельшчыкамі штомесяц не пазней першага чысла месяца, за які ажыццяўляецца выплата падаходнага падатку.
Са стаўкамі падатку можна пазнаёміцца на сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь: www.nalog.gov.by / падаткаабкладанне фізічных асобаў / падаткі і зборы, што выплачваюцца фізічнымі асобамі / здача жылых і нежылых памяшканняў, машына-месцаў унаём (арэнду) / стаўкі падаходнага падатку з фізічных асобаў у фіксаваных сумах.
Стаўка падаходнага падатку вызначаецца за кожны пакой, які здаецца, у жылым памяшканні ў разліку за месяц па месцы размяшчэння здаваемага памяшкання.
Для выплаты сумы падатку неабходна ведаць свой уліковы нумар і банкаўскія рэквізіты для аплаты.
Уліковы нумар плацельшчыка можна даведацца на сайце: www.nalog.gov.by / звесткі аб бізнес-партнёру / пошук звестак з Дзяржаўнага рэестра плацельшчыкаў, якія не з’яўляюцца падатковай тайнай.
Выплата падаходнага падатку ў фіксаваных сумах праводзіцца ў мясцовы бюджэт таго раёна, на тэрыторыі якога зарэгістраваны плацельшчык.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне або па тэлефонах: 2-42-50, 2-25-11.
Таццяна КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup