У моладзевы чэлендж пад такой назвай актыўна ўключыліся валанцёры пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” Дзятлаўшчыны.
Снежнае покрыва за некалькі апошніх дзен вырасла, і актывісты моладзевага аб’яднання раёна прыйшлі на дапамогу тым, каму цяжка самаму справіцца з наступствамі стыхіі. Валанцёры чысцяць ад снегу дарожкі на падворках ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пажылых землякоў, якія жывуць адзінока, інвалідаў.
Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, валанцёры гатовы аказаць дапамогу і іншым нашым землякам з гэтай катэгорыі насельніцтва, а таксама бальніцам сястрынскага догляду і аддзяленням кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей, калі яны пададуць заяўкі на нумары “Гарачай лініі”: 2-52-61 або 2-52-63.
Ірына КАЎКЕЛЬ