Святочная канцэртная праграма “Калядныя забавы” прайшла на галоўнай плошчы горада Дзятлава.
Добры настрой і станоўчыя эмоцыі дарылі гасцям свята артысты Цэнтра культуры і народнай творчасці.
Гасцей свята зацікавілі традыцыйныя калядныя гульні ад Казы і Бусла: ад удзельнікаў спаборніцтваў патрабавалася як мага хутчэй закруціць ручнік, заплесці самую доўгую і прыгожую касу з паясоў, сабраць ланцужок для карагода. Напрыканцы гульняў найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.
Падчас свята прагучала шмат пажаданняў. Перадаючы па крузе мікрафон, кожны жадаў адзін аднаму моцнага здароўя, дабрабыту, міру, поспехаў і калядных цудаў.
Не абыйшлося і без вясёлых танцаў пад сучасныя і народныя песні.
Акрамя таго, падчас мерапрыемства на плошчы працаваў кірмаш, дзе можна было набыць сувеніры, створаныя мясцовымі майстрамі.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup