За 2020 год па форме 1-мп (мікра) “Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці мікраарганізацыі” праводзіцца дзяржаўнае статыстычнае назіранне: для мікраарганізацый — выбарачным метадам, для зноў створаных у 2020 годзе камерцыйных арганізацый — суцэльным метадам.
Інфармацыйныя матэрыялы аб правядзенні дзяржаўнага статыстычнага назірання па форме 1-мп (мікра) размешчаны на афіцыйным сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці www.grodno.belstat.gov.by у рубрыцы “Рэспандэнтам” – “Бланкі формаў справаздачнасці, указанні, пастановы” раздзел “Структурная статыстыка (формы 1-мп (мікра), 1-мп, 4-у)”.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах (80152) 55-49-64, 55-49-62, 55-49-65.
Святлана ШЧЫРАЯ,
начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці