У ваенныя навучальныя ўстановы на падставе конкурсу ажыццяўляецца прыём грамадзян Рэспублікі Беларусь , якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або спецыяльную адукацыю ва ўзросце:
* ад 17 да 21 года (з ліку грамадзянскай моладзі);
* тыя, хто прайшоў ваенную службу па кантракце – не старэйшыя за 23 гады;
* тыя, хто праходзіць ваенную службу па кантракце – не старэйшыя за 25 гадоў.
Жадаючыя паступіць у ваенныя навучальныя ўстановы павінны:
1. Да 1 красавіка падаць заяву ў ваенны камісарыят горада ці раёна па месцы жыхарства (абітурыенты з ліку грамадзянскай моладзі).
2. Прайсці ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, прафесійны адбор, які ўключае ў сябе: * прафесійна-псіхалагічны адбор на адпаведнасць абранай спецыяльнасці навучання;
* медыцынскае асведчанне;
* праверку ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці па практыкаваннях:
бег на 100 метраў, бег на 1500 метраў, падцягванне на перакладзіне (нарматывы для абітурыентаў з ліку грамадзянскай моладзі).
3. Прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне адпаведна з профілем абранай спецыяльнасці.
4. Да 25 чэрвеня ўдакладніць час прыбыцця ва ўстанову адукацыі ў ваенным камісарыяце раёна па месцы жыхарства.
5. Прыбыць ва ўстанову адукацыі, маючы пры сабе дакументы, неабходныя для паступлення.
Па пытаннях паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы звяртайцеся ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна.
Павел БАРАНОЎСКІ,
начальнік групы прызыву на вайсковую службу ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна