Знаёмцеся: новая літаратура

Важнае Культура і адпачынак

Паважаныя дзятлаўчане, запрашаем вас наведаць раённую бібліятэку і правесці свой вольны час з цікавай кнігай.

Таццяна Алюшына “Актрыса на галоўную ролю”. Загадкавая тэатральная гісторыя, якая адбываецца пасля каранціну. Малады таленавіты рэжысёр Глафіра Перасветава рыхтуецца да прэм’еры. А між тым у яе самой пачынаюцца адносіны, здаецца, што гэта каханне.

Паліна Дашкова “Пітомнік”. Сапраўдным пеклам для падлеткаў-сіротаў стаў сямейны дзіцячы дом у Падмаскоўі. “Дабрадзеі”, якія не шкадуюць грошай на яго ўтрыманне, з дапамогай крымінальных “настаўнікаў” рыхтуюць сабе дастойных памочнікаў, распускаючы целы і душы дзяцей.

Наталля Аляксандрава “Тайна турэцкага пашы”. Ніка нечакана для сябе самой атрымала ў спадчыну старадаўнюю шкатулку з незразумелымі пісьмёнамі. Старажытны манускрыпт утрымвае магічную формулу, якая ўздзейнічае на любога чалавека, і цяпер за гэты артэфактам ідзе барацьба.

Алег Рой “Рымскія канікулы”. З дзяцінства Рыма любіла Італію і фільмы аб ёй. Яе мара ажыццяўляецца: Рыма едзе ў Рым, і ў яе пачынаецца раман пад небам любімай Італіі.

Марына ЛАПУШКА,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі