Традыцыйна ў першую нядзелю снежня сваё прафесійнае свята адзначаюць юрысты.
Юрыдычная справа налічвае вялікую колькасць спецыялізацый: пракурор, суддзя, адвакат, следчы, спецыяліст па кадрах, юрысконсульт і многія іншыя. Пра важнасць прафесіі юрыста і працоўныя будні расказала загадчыца натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Жанна Сёмуха.
‒ Колькі чалавек працуе ў натарыяльнай канторы?
‒ Штодня, акрамя нядзелі, прыём вядуць два натарыусы і адзін юрысконсульт.
‒ Што часцей за ўсё хвалюе дзятлаўчан?
‒ Кожны дзень на прыём прыходзіць шмат людзей. Найбольш звяртаюцца з пытаннямі наконт афармлення спадчынных правоў, даверанасцяў, шлюбных дагавораў і дазволаў на выезд за мяжу.
‒ Кансультацыі натарыуса платныя? Ці можна атрымаць юрыдычную дапамогу бясплатна?
‒ Натарыяльныя паслугі звычайна аказваюцца платна, аднак мы рэгулярна праводзім акцыі, у рамках якіх грамадзяне могуць атрымаць бяспланую кансультацыю. Абавязак юрыста ‒ дапамагаць людзям, а таму мы стараемся ісці насустрач кожнаму, хто мае патрэбу ў нашай дапамозе.
‒ У чым, на ваш погляд, заключаецца важнасць прафесіі юрыста?
‒ Юрысты ‒ гэта людзі, якія як ніхто іншыя ведаюць і паважаюць законы краіны, у якой жывуць, і дапамагаюць разабрацца ў іх іншым. Яны абараняюць правы грамадзян і юрыдычных асобаў з’яўляюцца неад’емнай часткай прававой дзяржавы.
‒ Што пажадаеце калегам напярэдадні свята?
‒ У гэты няпросты перыяд жадаю ім, перш за ўсё, моцнага здароўя. Будзьце ўпэўненымі ў сабе і сваім слове, а таксама ўважлівымі, цярплівымі і разважлівымі. Жадаю вам, дарагія калегі, поспехаў, кар’ернага росту і дабрабыту.
Марыя ПАПОВА
Фота аўтара
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup